Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык заявіў, што ў Польшчы яшчэ невыўлены хворы на каронавірус, але польскія службы гатовыя да таго, што могуць зʼявіцца хворыя асобы.
У шпіталях падрыхтавана 239 памяшканняў поўнай ізаляцыі, дадаткова ў інфекцыйных аддзяленнях ёсць больш за 600 ложкаў для ізаляцыі заражаных людзей.
На хвалях Польскага радыё чыноўнік зазначыў, што польскія службы ўводзяць усё новыя працэдуры для абмежавання распаўсюджвання каранавіруса.
- Між іншым з сённяшняга дня ўводзіцца абавязковая праверка тэмпературы для асобаў з небяспечнай тэрыторыі. Пасажыры, якія прылятаюць з тых абшараў ужо запаўняюць анкеты з падчас месца знаходжання. Іх стан будуць манітараваць адпаведныя службы.
Кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра дадаў, што быў створаны спецыяльны вэб-сайт для прадстаўлення апошняй інфармацыі пра сітуацыю з каронавірусам у Польшчы. На гэтай жа старонцы можна прачытаць правілы бяспекі, рэкамендаваныя польскімі службамі.
Учора прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі прыняў удзел у брыфінгу ў Цэнтры бяспекі ўрада з ваяводамі і санітарнымі інспектарамі ваяводства. Раней кіраўнік ураду сустрэўся з міністрам аховы здароўя, галоўным санітарным інспектарам і кіраўніком МУС і адміністрацыі.
Сустрэчы былі звязаны з рэзкім ростам захворванняў на каронавірус у Італіі, дзе да гэтага часу ад хваробы памерла сем чалавек.
ПР/юл